Пад час выезду бібліобуса Зэльвенскай раённай бібліятэкі ў вёсцы Станелевічы для дзяцей адбылася пазнавальна-забаўляльная віктарына “У гасцях у казкі”. Бібліятэкар прапанавала юным чытачам здзейсніць падарожжа па старонках любімых кніг і пабываць у гасцях у любімых герояў, пазнаёміла з паняццем “казка” і відамі казак. Дзеці пазнаёміліся з новымі і ўспомнілі старыя казкі. Далей рабяты актыўна адгадвалі казкі і казачных персанажаў, прадэманстравалі выдатныя веды казак айчынных і замежных пісьменнікаў. У заканчэнні дзеці расказалі пра сваіх любімых казачных герояў. Рабяты даказалі, што яны любяць казкі і сябруюць з кнігамі.






