Не прыйшлося і сёння сумаваць рабятам на пляцоўцы ў мікрараёне “Паўночны” па вуліцы Чыгуначнай. Бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі арганізавалі для іх бібліятэчны дворык “Кніжная эстафета сонечнага лета”.Рабят чакала займальная праграма. Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з мастацкімі творамі, ідэальна падыходзячымі для летняга чытання. Затым пачалася вясёлая частка сустрэчы — дзеці прынялі ўдзел у віктарынах, конкурсах і адгадванні займальных загадак. Гэтыя інтэрактыўныя гульні дапамаглі дзецям з галавой акунуцца ў свет кніжных прыгод і цудаў.











