Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


«Цудоўнае лета»

У Князеўскай сельскай бібліятэцы з дзецьмі праведзена забаўляльная праграма “Цудоўнае лета”. Усе дзеці любяць лета, бо гэта самая яркая і вясёлая пара года, калі можна знайсці масу займальных заняткаў. Падчас мерапрыемства дзеці з задавальненнем уключыліся ў гульнявую атмасферу. Удзельнікі забаўляльнай праграмы актыўна ўдзельнічалі ў пазнавальнай віктарыне на тэму лета, адгадвалі тэматычныя загадкі, спаборнічалі ў рухомых эстафетах і гульнях. Усе ўдзельнікі атрымалі зарад станоўчых эмоцый, весялосці і радасці.