Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


«У ПДР няма канікул»

У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе праведзены ўрок бяспекі “У ПДР няма канікул”. Удзельнікам былі прапанаваны займальныя пытанні і гульнявыя заданні, якія ў даступнай форме паўтарылі з імі ключавыя правілы дарожнага руху, замацавалі навыкі бяспечных паводзін пешахода і пасажыра ў любую пару года. У заключэнне ўсім пажадалі быць уважлівымі на вуліцы і выконваць правілы дарожнага руху.