Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


«У лета на ўсіх ветразях»

Бібліятэкар Князеўскай сельскай бібліятэкі запрасіла дзяцей на паляну задум “У лета на ўсіх ветразях”, дзе дзецям было прапанавана “кінуць якар” і атрымаць асалоду ад чытання, гульняў, забаў. Дзеці з задавальненнем пагрузіліся ў атмасферу гульняў і забаў. Рабяты дружна адказвалі на пытанні “Летняй віктарыны”, разгадвалі “Кветкавыя загадкі”, казачныя загадкі “Героі казак у загадках”, удзельнічалі ў розных конкурсах. Паляна вясёлых задум прайшла на ўра!