Бібліятэкар Славаціцкай сельскай бібліятэкі-клуба на летняй пляцоўцы вёскі Паўлавічы для дзяцей арганізавала паляну вясёлых задум “Шалаш казак і загадак”. Дзецям была прадстаўлена выдатная магчымасць пачытаць любімыя казкі, паўдзельнічаць у конкурсах, разгадваць загадкі на свежым паветры, атрымліваючы асалоду ад цёплага сонечнага надвор’я і новых шамацельных старонак. Мерапрыемства атрымалася радасным, вясёлым, добрым.




