Летнія канікулы — незвычайны час для кожнага дзіцяці. Новыя знаёмствы і паходы, падарожжа з бацькамі і гульні з сябрамі – час, каб атрымаць асалоду ад сонечнага цяпла, вясёлых гульняў і прагулак. Як зрабіць летнія канікулы, гэтую самую шчаслівую пару па-сапраўднаму бяспечнымі, рабяты даведаліся падчас пазнавальнай гадзіны “Лета выдатна, калі бяспечна”, якую правялі работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі на летняй пляцоўцы па вул. Шасейнай. З дзецьмі абмяркоўвалі правілы дарожнага руху, разбіралі небяспечныя сітуацыі, з якімі рабяты могуць сутыкнуцца ў грамадскіх месцах або калі дзіця адно дома. Асаблівую ўвагу надалі пажарнай бяспецы і абыходжанню з электрапрыборамі, правілам бяспекі ў лесе і на вадзе. Напрыканцы дзецям пажадалі добрых летніх канікул. І, вядома ж, было шмат цікавых гульняў!












