У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла інтэлектуальная гульня “Бітва тых, хто чытае”. Бібліятэкар падрыхтавала для чытачоў выпрабаванні: прайсці некалькі станцый, паказаўшы свае веды. Рабяты разгадвалі красворд, адказаўшы на пытанні пра бібліятэку і кнігі, адгадвалі загадкі, падбіралі пару літаратурным творам і г.д.
У выніку пераможца атрымаў узнагароду, а астатнія ўдзельнікі – заахвочвальныя прызы.




