Дзень кнігалюбаў, які адзначаецца 9 жніўня, выдатная нагода нагадаць усім, што чытанне бывае розным: вясёлым і кранальным, лёгкім і глыбокім, казачным і вельмі жыццёвым.
Юныя чытачы наведалі Елкаўскую інтэграваную бібліятэку, каб прыняць удзел у літаратурнай гульні “Усё пра казкі і не толькі…”. Дзеці адгадвалі вядомых герояў твораў па апісанні, па прачытаным урыўку з тэксту, называлі назвы казак, дзяліліся ўражаннямі аб прачытаных кнігах. Бібліятэкар таксама пазнаёміла іх з новымі кнігамі, якія паступілі ў фонд бібліятэкі і распавяла пра карысць чытання, імкнучыся натхніць дзяцей больш чытаць.
Бібліятэкар лічыць, што галоўнае для дзіцяці – знайсці сваю кнігу. Прыходзьце да нас у бібліятэку, чытайце і даведаецеся шмат новага і цікавага! Прыводзьце сваіх сяброў у госці да кнігі.






