У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе з дзецьмі праведзена віктарына “Дзікія і хатнія — усе такія важныя”. Хатнія жывёлы — гэта заўсёды радасць і адказнасць за тых, каго мы прыручылі. Падчас мерапрыемства рабяты імкнуліся даведацца і ўспомніць шмат цікавых фактаў пра сабак і катоў, з задавальненнем адгадвалі мастацкія творы, героямі якіх былі хатнія гадаванцы, адказвалі на на пытанні віктарыны па тэмах “Прыкметы і забабоны”, “Падарожжа ў гісторыю”, “Кошкі літаратурныя героі”, “Што мы ведаем пра сабак?”. У заключэнне бібліятэкар прапанавала дзецям для чытання кнігі, якія расказваюць пра жывёл, пра неабходнасць беражлівых і клапатлівых адносін да братоў нашых меншых.






