Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Акцыя “Дзе прасіць дапамогі. Нумары тэлефонаў”

У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе ў аграгарадку Крывічы з падлеткамі і дарослымі праведзена акцыя “Дзе прасіць дапамогі. Нумары тэлефонаў”, прысвечаная пытанням папярэджання гвалту. Бібліятэкар знаёміла чытачоў з мэтай акцыі, плакатамі па тэме, звяртала ўвагу на нумары кантактных тэлефонаў, куды можна тэлефанаваць у выпадку неабходнасці.