Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Гульнявая праграма “Лета – цудоўная пара”

Яркім святам смеху і радасці стала гульнявая праграма “Лета– цудоўная пара”, якую бібліятэкар Каралінскай сельскай бібліятэкі сумесна з работнікамі Зэльвенскай раённай бібліятэкі падарылі выхаванцам аздараўленчага лагера “Блакітная хваля”. Рабяты дружна адгадвалі каверзныя летнія загадкі, адказвалі на пытанні займальнай віктарыны, удзельнічалі ў вясёлых конкурсах. Далей вольны час дзяцей прайшоў у віхры настольных і рухомых гульняў.

Мерапрыемства падарыла дзецям мора пазітыву, выдатнага настрою і новых ведаў. Час праляцеў незаўважна, а галоўнае – весела, цікава і з карысцю!