Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


«Летам няма калі сумаваць»

13 жніўня тэрыторыя аздараўленчага лагера «Блакітная хваля» ператварылася ў адкрытую літаратурную прастору. Каб зрабіць адпачынак дзяцей не толькі прыемным, але і пазнавальным, бібліятэкар Каралінскай сельскай бібліятэкі сумесна з работнікамі Зэльвенскай раённай бібліятэкі арганізавалі літаратурную альтанку «Летам няма калі сумаваць».

Мерапрыемства прайшло ў фармаце жывога дыялогу і гульні. Дзеці з вялікай цікавасцю знаёміліся з кніжнымі навінкамі, дзяліліся сваімі чытацкімі перавагамі і выбіралі літаратуру па душы. Арганізатары падрыхтавалі насычаную гульнявую праграму, якая дапамагла рабятам праявіць кемлівасць і камандны дух.

Сустрэча пакінула шмат пазітыўных эмоцый і падарыла дзецям выдатную матывацыю бавіць час за кнігай.