Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“У гасцях у дзіцячых паэтаў”

Бібліятэкар Елкаўскай інтэграванай бібліятэкі запрасіла дзяцей з дзіцячага садка ў літаратурнае падарожжа ў краіну любімых вершаў “У гасцях у дзіцячых паэтаў”. У ходзе мерапрыемства дзеці ўспомнілі вясёлыя вершы паэтаў: Карнея Чукоўскага, Агніі Барто, Сяргея Міхалкова, Уладзіміра Сцяпанава. Рабяты ахвотна ўключыліся ў гульню “дакажы слоўца”, дзе бібліятэкар прамаўляла першыя радкі верша, а дзеці дружна канчалі, падбіралі карцінкі да вершаў. Рабяты з цікавасцю даведваліся з вершаў: Андрэя Смятаніна, як сябраваць з вожыкам; Наталлі Карпавай, адкуль у небе малако; пазнаёміліся з творчасцю беларускіх паэтаў У.Мазго, А. Вольскага, М. Пазнякова.

Падчас мерапрыемства дзеці пашырылі свае веды аб дзіцячай паэзіі, атрымалі зарад станоўчых эмоцый, а самае галоўнае старанна чыталі вядомыя дзіцячыя вершы!