Лета — самая цікавая пара для адпачынку, актыўных гульняў і, вядома ж, падарожжа па бязмежным свеце кніг. На летняй пляцоўцы па вуліцы Чыгуначнай у мікрараёне “Паўночны” бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі правялі гадзіну забаў “Мы з сябрамі не сумуем, а чытаем і гуляем”. Падчас мерапрыемства дзеці акунуліся ў чароўны свет літаратуры і адкрылі для сябе новыя цікавыя выданні. Далей рабяты з вялікай цікавасцю ўдзельнічалі ў розных настольных і рухомых гульнях. Час праляцеў незаўважна весела, а галоўнае з карысцю.










