У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе ў межах праекта «Кожная пятніца – роднае сваё» прайшоў турнір знаўцаў «Па старонках беларускіх кніг». Распачынаючы сустрэчу, бібліятэкар звярнула ўвагу прысутных на багацце і непаўторную мілагучнасць беларускай мовы. Гэты лірычны ўступ натхніў дзяцей на падарожжа ў свет роднага фальклору: удзельнікі дружна ўспаміналі народныя забаўлянкі, песні, загадкі і лічылкі.Праграма самога турніру патрабавала ад дзяцей кемлівасці і ведаў. Першым крокам да перамогі стала захапляльная размінка ў фармаце загадак-жартаў, якая стварыла непрымушаную, пазітыўную атмасферу.





