Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Хто спортам займаецца, той сілы набіраецца”

Лета – выдатная пара для забаў, весялосці, рухомых гульняў на свежым паветры. Пятнаццатага жніўня Крывіцкая сельская бібліятэка-клуб запрасіла дзяцей аграгарадка на цікавую гульнявую праграму пад назвай “Хто спортам займаецца, той сілы набіраецца”.

Дзецям было прапанавана разбіцца на дзве каманды і выбраць капітана. Рабяты змаглі памерацца не толькі хуткасцю і спрытам, але і зладжанасцю, узаемнай падтрымкай.

Мерапрыемства скончылася падвядзеннем вынікаў з наступным узнагароджаннем каманды пераможцаў і заахвочваннем за ўдзел. Вядучая пажадала ўсім добрага настрою і выдатна правесці астатак летніх канікул.