Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Кветак чароўная сіла”

У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе адбылася літаратурная віктарына “Кветак чароўная сіла”. Сустрэча была прысвечана кветкам — выдатным тварэнням прыроды. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з кветкамі, якія нас акружаюць, пра старажытныя павер’і пра іх. Дзеці даведаліся аб прафесіі фларыста і шмат цікавых фактаў аб лясных, садовых і казачных кветках. Рабяты адгадвалі загадкі, складалі прыказкі і прымаўкі аб кветках, разглядалі кнігі па тэме. Пад уражаннем свята дзеці панеслі дадому кветкі, каб падарыць сваім мамам, бабулям.