У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе з дзецьмі праведзена гульня-віктарына “Ці ведаеш ты свой край”. Падчас мерапрыемства дзеці здзейснілі займальнае падарожжа па роднай Беларусі. Бібліятэкар расказала аб прыродзе, багаццях роднага краю. Дзеці даведаліся шмат цікавага і падзяліліся ўражаннямі аб славутасцях Беларусі, аб тых месцах, дзе яны пабывалі, і аб тым, што хацелася б яшчэ ўбачыць. На некаторыя пытанні юныя чытачы не змаглі адказаць, таму віктарына атрымалася не толькі выпрабавальнай, але і пазнавальнай. Дзеці адказвалі на пытанні пра гісторыю і прыроду роднага краю, успомнілі, якія рэкі і азёры ёсць у Беларусі, якія рыбы насяляюць вадаёмы, якія птушкі жывуць і прылятаюць летам у нашы краі, пра славутасці краіны. Гульня-віктарына дапамагла дзецям узбагаціць свае веды, папоўніць скарбонку цікавай інфармацыі аб роднай Беларусі.





