Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Бібліятэчная палянка

Лета – выдатная пара, гэта смех, усмешкі і проста добры настрой. А яшчэ лета – гэта час чытаць! Менавіта бібліятэка ператварае летнія канікулы дзяцей у займальнае падарожжа. Бібліятэкарам Каралінскай сельскай бібліятэкі была арганізавана бібліятэчная палянка “А пачытаем разам гэтую кніжку. На свежым паветры дзеці пазнаёміліся з летнімі навінкамі, адказалі на пытанні віктарыны, адгадалі вясёлыя загадкі, распавялі змест любімых кніг, выбралі кнігі для чытання.

Удзельнікі мерапрыемства паказалі сябе сапраўднымі эрудытамі і кнігалюбамі.