Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Беларускія жанчыны-пісьменнікі для дзяцей”

Бібліятэкар Каралінскай сельскай бібліятэкі запрасіла дзяцей вёсак Аляксандраўшчына і Горна на гутарку “Беларускія жанчыны-пісьменнікі для дзяцей”. Беларускія жанчыны-пісьменніцы ўнеслі вялікі ўклад у дзіцячую літаратуру, ствараючы добрыя казкі, вершы і аповесці. Такія аўтары, як Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Алёна Масла, Раіса Баравікова і іншыя, вучаць дзяцей дружбе, сумленнасці і любові да роднага краю. Праз гэтыя творы дзеці пачынаюць разумець, што літаратура не дзеліцца па гендэрнай прыкмеце. Яны бачаць, што жанчыны здольныя ствараць займальныя сюжэты, глыбокіх персанажаў і мудрыя гісторыі, якія застаюцца ў сэрцы надоўга.