Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Музей пад адкрытым небам “Скарбонка талентаў”

Бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі традыцыйна прымалі ўдзел у правядзенні свята “Ганненскі кірмаш”. Іх сіламі быў падрыхтаваны музей пад адкрытым небам работ творчых конкурсаў кірмашоў 2001-2025 гадоў “Скарбонка талентаў”. Музей быў прадстаўлены экспазіцыямі ў чатырох зонах: народная, шляхецкая, яўрэйская і цыганская. Там выстаўляліся экспанаты, створаныя народнымі майстрамі і якія ўдзельнічалі ў конкурсах на лепшую працу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, на лепшую кірмашовую ляльку. На музейных вітрынах “асаблівае” месца было прысвечана фігурам коней, якія былі выраблены з розных матэрыялаў і вырабы ў выглядзе падковы. На кожнай лакацыі вялікую цікавасць наведвальнікаў выклікалі ўнікальныя прадметы сялянскага побыту пачатку і сярэдзіны XX стагоддзя, якія былі прадстаўлены прадметамі побыту і рамеснымі інструментамі і прыстасаваннямі.