Бібліятэкар Кашалёўскай сельскай бібліятэкі-клуба правяла са сваімі чытачамі фальклорныя вячоркі“Жнівень Спасамі багаты”, прысвечаныя Мядоваму, Яблычнаму і Арэхаваму Спасам. Вячоркі пачаліся з невялікага аповеду бібліятэкара пра тое, чаму гэтыя святы так называюць. Каб удзельнікам было цікавей, аповяд бібліятэкара чаргаваўся з гульнявымі момантамі. Скончылася мерапрыемства чаяваннем, ды не простым, а з дарамі трох Спасаў – мёдам, яблыкамі, арэхамі.






