Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Прыйшоў Спас-усяму час”

Бібліятэкар Зэльвенскай раённай бібліятэкі падчас выезду бібліобуса правяла для жыхароў вёскі Мадзейкі пазнавальную гадзіну “Прыйшоў Спас — усяму час”. Госці мерапрыемства пагрузіліся ў гісторыю і багатыя традыцыі мядовага, яблычнага і арэхавага Спасаў, даведаліся аб духоўным сэнсе гэтых святаў і жнівеньскіх праваслаўных традыцыях. Атмасфера была неверагодна шчырай: удзельнікі дзяліліся сямейнымі звычаямі і хатнімі рэцэптамі страў з мёду і свежых яблыкаў. Сустрэча падарыла ўсім выдатны настрой і сагрэла сяброўскім зносінамі!