Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Свята крыніцы!”

4 жніўня ў дзень мядовага Спаса жыхары і госці аграгарадка Славацічы сабраліся разам на брэндавым свяце “Свяце крыніцы!”, на якім была ўслаўлена чысціня і жыватворная сіла крынічнай вады. Мерапрыемства было напоўнена атмасферай шчырай падзякі прыродзе. Музычныя нумары артыстаў Зэльвенскага Цэнтра культуры і народнай творчасці радавалі гледачоў. Гэты дзень нагадаў кожнаму: крыніца — гэта не проста вада, гэта жывое сэрца нашай зямлі, перад веліччу і далікатнасцю якога немагчыма не схіляцца.