Бібліятэкар Каралінскі сельскай бібліятэкі падчас літаратурнага гіда “Звяры і птушкі на старонках дзіцячых кніг” пазнаёміла рабят з творчасцю выдатных дзіцячых пісьменнікаў: В.Біянкі, В. Кастручына, Д. Маміна-Сібірака, Р. Кіплінга. Некаторыя творы ўжо былі дзецям знаёмыя, і яны падзяліліся ўражаннямі пра іх, а яшчэ расказалі пра сваіх хатніх гадаванцаў. Далей рабяты паўдзельнічалі ў конкурсах: “Размінка”, “Адгадай галоўнага героя”, “Пантамімы”, “Ці праўда што…”.
Цікава, весела і непрыкметна праляцеў час.







