Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“На хвалі беларускай літаратуры”

У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе ў рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” з дзецьмі і падлеткамі праведзена акцыя “На хвалі беларускай літаратуры”. Рабятам прапаноўваліся выданні беларускіх аўтараў, якія ў апошні час паступілі ў бібліятэку. Бібліятэкар расказвала удзельнікам акцыі аб творах класікаў беларускай літаратуры, а таксама знаёміла з кнігамі сучасных аўтараў. Рабяты праглядалі прапанаваныя выданні і выбіралі кнігі для чытання дома.