Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Пасядзім, пагаворым пра жыццё, сяброўкі”

Работнікі Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба запрасілі чытачак на бібліятэчны вечар “Пасядзім, пагаворым пра жыццё, сяброўкі”. Спачатку бібліятэкар павіншавала ўсіх прысутных з Арэхавым Спасам, далей пагаварылі пра традыцыі святкавання. У гутарцы за кубачкам гарбаты ўдзельнікі вячорак мелі магчымасць пагаварыць, абмеркаваць адзін з адным свае праблемы, падзяліцца парадамі, і праспяваць песні сваёй маладосці. Падчас сустрэчы ўспаміналі прымаўкі пра яблыкі, іх карысныя уласцівасці, пра тое, што можна прыгатаваць з яблыкаў, актыўна прымалі ўдзел у гульнях “Бой скорагаворак”, “Яблычныя стравы”, “Хвалёнае яблыка”. Сустрэча прайшла ў прыемнай, душэўнай абстаноўцы, бо часам для таго, каб адчуць сябе шчаслівым, трэба зусім няшмат — добры чай, прыемная кампанія і ўтульная атмасфера.