У Князеўскай сельскай бібліятэцы праведзены вечар сямейных гісторый “Цёплыя апавяданні жанчын маёй сям’і”, прысвечаны Году беларускай жанчыны. Удзельнікі мерапрыемства шчыра дзяліліся гісторыямі пра сваю сям’ю, сваіх мам, бабуль, сясцёр, дачок, пра цікавых жанчын сваёй вёскі, успаміналі пра сваю маладосць, пагаварылі пра каштоўнасці сям’і, пра тое, як трэба шанаваць і любіць сваіх родных і блізкіх. На працягу мерапрыемства бібліятэкар давала рэкамендацыі па чытанні кніг, якія будуць цікавыя і карысныя для ўсёй сям’і.




