Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Жыве ў вяках беларускае слова”

Да Дня беларускага пісьменства Елкаўская інтэграваная бібліятэка падрыхтавала кніжную панараму “Жыве ў вяках беларускае слова”. Чытачы мелі магчымасць пазнаёміцца з кнігамі пра гісторыю свята; знакамітых заснавальнікаў беларускага пісьменства і кнігадрукавання – Францыска Скарыну, Сімяона Полацкага, Еўфрасінню Полацкую; з творамі дзіцячых паэтаў. Бібліятэкар нагадала дзецям аб шляхах развіцця беларускай мовы ў гістарычным ракурсе.
Прысутныя ахвотна адгадвалі загадкі, перакладалі словы, успаміналі прыказкі.
Аб тым, што ніхто не застаўся абыякавым, сведчылі зацікаўленыя вочы і ўсмешкі на тварах удзельнікаў мерапрыемства.