У Каралінскай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурная гасцёўня “Віталь Вольскі – дзецям”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння аўтара драматызаваных казак, краязнаўчых кніг і цікавых нарысаў, даследчыка беларускай літаратуры Віталю Фрыдрыхавічу Вольскаму. У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся пра жыцце і творчасць Віталя Вольскага, чыталі яго творы, абмяркоўвалі прачытанае, адказвалі на пытанні віктарыны. Мерапрыемства спрыяла паглыбленню ведаў дзяцей па роднай мове, развіццю ўвагі, кемлівасці, мыслення, выхаванню любові да роднага слова.






