Штогод у першы тыдзень верасня адзначаецца адно з самых светлых і інтэлектуальных святаў – Дзень беларускага пісьменства. Работнікі Зэльвенскай раеннай бібліятэкі запрасілі вучняў 8 “Б” класа гімназіі №1 на прэс-гадзіну “Ад літары да кнігі”. На працягу мерапрыемства рабяты даведаліся аб узнікненні пісьменства і кнігадрукавання на Беларусі, атрымалі звесткі аб выдатных асветніках: Францыску Скарыне, Сымоне Будным, Кірыле Тураўскім і інш. Таксама ўдзельнікам быў прадэманстраваны відэаролік “Дзень беларускай пісьменнасці”. Вучні актыўна адказвалі на пытанні віктарыны “Наш Скарына”, прысвечанай беларускаму першадрукару. Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная выстава “Ад глінянай таблічкі друкаваныя старонкі”.








