Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Гістарычны ваяж “Пісьменства…Дакрануцца да мінулага”.

У Елкаўскай інтэграванай бібліятэцы да Дня беларускага пісьменства з дзецьмі праведзены гістарычны ваяж “Пісьменства…Дакрануцца да мінулага”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаеміліся з гісторыяй узнікнення і развіцця пісьменства на беларускіх землях, з вядомымі кнігадрукарамі, з літаратурай на роднай мове і новымі выданнямі беларускіх пісьменнікаў, якія былі прадстаўлены на кніжнай выставе “Жыве ў вяках беларускае слова”. У часе мерапрыемства дзеці паглыбілі свае веды аб цікавых гістарычных падзеях мінулага часу, якія ўславілі беларускае слова.