Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Дзень добры, кніжка беларуская!”

Пятніца – гэта дзень, калі хочацца крыху спыніцца, адчуць цеплыню роднага слова і дакрануцца да таго, што робіць нас адзіным народам. Менавіта таму, у рамках праекта “Кожная пятніца – роднае сваё” і з нагоды Дня беларускага пісьменства – свята адзінства друкаванага слова, літаратуры і гісторыі народа – у Каралінскай сельскай бібліятэцы была падрыхтавана выстава-прапанова “Дзень добры, кніжка беларуская!”. На кніжнай выставе былі прадстаўлены кнігі на роднай мове ад класікаў беларускай літаратуры да сучасных аўтараў. Тут можна пазнаёміцца з вядомымі з дзяцінства мастацкімі творамі беларускіх песняроў: Я. Коласа, Я. Купалы, М. Танка, І. Шамякіна і іншых. Амаль усе кнігі, прадстаўленыя на выставе, выданыя на беларускай мове, ілюстраваныя, а галоўнае – даступныя кожнаму, хто наведаецца ў бібліятэку.