У Міжэрыцкай інтэграванай бібліятэцы з дзецьмі праведзены урок ведаў “Нам кнігу падараваў Францыск Скарына”. Пад час мерапрыемства бібліятэкар расказала дзецям пра Дзень беларускага пісьменства і яго вытокі, пазнаёміла прысутных з гісторыяй узнікнення пісьменства на беларускіх землях. Дзеці даведаліся многа цікавых фактаў з жыцця і асветніцкай дзейнасці першадрукара Францыска Скарыны. Увазе рабят была прапанавана кніжная выстава “Гаворыць слова роднай мовай”, дзе дзеці змаглі пазнаёміцца з літаратурай на роднай мове і новымі выданнямі беларускіх пісьменнікаў і выбраць сабе літаратуру для чытання дома.








