Да Свята беларускага пісьменства бібліятэкар Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба падрыхтавала літаратурна-гістарычнае падарожжа “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”.
Да мерапрыемства была аформлена выстава кніг аб знакамітых асветніках Беларусі. Удзельнікі пазнаёміліся з прапанаванымі кнігамі, партрэтамі славутых дзеячаў. Бібліятэкар расказала пра дзейнасць Еўфрасінні Полацкай, Кірыла Тураўскага, першага беларускага кнігадрукара Францыска Скарыну, яго паслядоўніках Сымоне Будным, які выдаў першы «Катэхізіс» на тэрыторыі Беларусі, і Васіля Цяпінскага, які за ўласныя грошы перакладаў і друкаваў Евангелле. Успомнілі і песняроў зямлі беларускай – Янку Купалу і Якуба Коласа.
Мерапрыемства прайшло цікава і эмацыянальна. Яно паглыбіла веды вучняў па гісторыі нашай краiны, пашырыла іх кругагляд.




