Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Пра роднае, дарагое”

У Дзярэчынскай інтэграванай бібліятэцы ў рамках праекта “Кожная пятніца – роднае сваё” з дзецьмі была праведзена літаратурная гасцёўня “Пра роднае, дарагое”. Сустрэча была светлая, шчырая, напоўненая любоўю да таго, што нам такое блізкае і дарагое. Прысутныя разам гарталі сторонкі роднага слова, узгадвалі карані, адчувалі цеплыню бацькоўскай хаты і шум бяроз. Сёння ўдзельнікі дакрануліся да самага дарагога і вельмі роднага кожнаму чалавеку. Хай гэта пачуццё не застанецца ў сценах гэтай залы, няхай яно жыве ў кожным нашым дні, у кожным слове, у кожным учынку. Бо роднае – гэта не проста мінулае, гэта наша штодзённая любоў і наша будучыня.