У Дзярэчынскай інтэграванай бібліятэцы адбылася сустрэча з юнымі чытачамі “Прачытай сам і парай сябрам”. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з правіламі карыстання бібліятэкай, з цікавымі кнігамі і навінкамі літаратуры.У кожнага чытача была магчымасць расказаць пра любімага пісьменніка, падзяліцца сваімі ўражаннямі аб упадабанай прачытанай кнізе і парэкамендаваць яе сябрам.





