Да Дня бібліятэк у Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе праведзены экскурс “Дом, дзе жывуць кнігі”. Рабяты змаглі паглядзець расстаноўку фонду, пасядзець за кафедрай бібліятэкара, а яшчэ іх пазнаёмілі з новымі дзіцячымі выданнямі. Далей рабяты адгадвалі загадкі на тэму “Праца бібліятэк”. У заключэнні мерапрыемства дзеткі павіншавалі бібліятэкара з надыходзячым прафесійным святам.






