Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Экскурсія “Чароўнае святло бібліятэкі”

У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе для чытачоў была праведзена экскурсія “Чароўнае святло бібліятэкі”, прымеркаваная да Дня бібліятэк. Удзельнікі адправіліся ў займальнае падарожжа па кніжным царстве, даведаліся пра свята бібліятэк, якое адзначаецца 15 верасня, пазнаёміліся з прафесіяй бібліятэкара, а таксама з вялікай цікавасцю глядзелі экспанаты этнаграфічнага кутка “Мая зямля, мае землякі”.