Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Адзіная і непаўторная Беларусь”

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства, у Каралінскай сельскай бібліятэцы, быў праведзены гістарычны экскурс “Адзіная і непаўторная Беларусь”. Падчас якога, дзеці даведаліся, як жыла Заходняя Беларусь і Беларуская ССР да ўз’яднання, чаму менавіта 17 верасня – гэта Дзень народнага адзінства, пачулі пра дасягненні нашай краіны за апошнія гады, пра знакамітых людзей, пра тое, чым славіцца Беларусь. Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем дзяліліся сваімі думкамі, ведамі па тэме, паказалі жаданне супрацоўнічаць адзін з адным для дасягнення адзінай мэты – паважліва ставіцца да свайго народу і Радзімы. У канцы мерапрыемства дзеці на пялёстках напісалі словы-асацыяцыі з паняццем адзінства і стварылі “кветку адзінства”, а таксама пазнаёміліся з літаратурай аб гісторыі нашай краіны, сімваламі беларускай дзяржаўнасці, славутасцямі. Для сябе рабяты зрабілі выснову, што толькі сяброўства і адзінства робяць нас мацней.