Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Дзень чытання “Чытаем самі, чытаем разам з сябрамі”

У Зэльвенскай раённай бібліятэцы з навучэнцамі 3 “А” класа гімназіі № 1 прайшоў Дзень чытання “Чытаем самі, чытаем разам з сябрамі”. Падчас мерапрыемства рабяты з задавальненнем перачыталі добра знаёмыя, але ад гэтага не менш любімыя творы. Затым простае чытанне хутка перарасло ў ажыўлёную дыскусію. Бібліятэкар прапанавала дзецям падумаць: чаму ж на самай справе вучаць гэтыя гісторыі і навошта нам іх чытаць?

Самым жа вясёлым заданнем стала “дадумаць” кожную казку. І тут фантазія рабят разгулялася не на жарт! Варыянтаў працягу было мноства, і кожны быў цікавей папярэдняга.

У канцы мерапрыемства рабяты зрабілі выснову, што чытаць кнігі зусім не сумна, а вельмі нават займальна. Бо пры чытанні любой кнігі можна і трэба фантазіраваць, прыдумваць і тварыць свае міры.

Бібліятэка нагадвае, што кнігі заўсёды застануцца лепшымі сябрамі. Прыходзьце, чытайце і фантазіруйце разам з намі!