Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Наша моц – у адзінстве”

У Дзярэчынскай інтэграванай бібліятэцы прайшоў гістарычны экскурс “Наша моц – у адзінстве”. Бібліятэкар разам з дзеткамі адправілася ў падарожжа ў мінулае і даведаліся, як наша краіна вучылася быць дружнай і моцнай. Дзень народнага адзінства — гэта свята пра тое, як важна моцна трымацца за рукі. Калі мы разам — мы як вялікая і дружная сям’я, якой нічога не страшна! Наша сіла жыве ў кожным добрым сэрцы.
Давайце любіць і берагчы наш родны край разам!