Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


«Мы разам, мы адзіныя»

У Елкаўскай сярэдняй школе прайшла пазнавальная гадзіна «Мы разам, мы адзіныя», якую для выхаванцаў дашкольнай групы правяла бібліятэкар мясцовай інтэграванай бібліятэкі. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня народнага адзінства. Праз тэму сяброўства дзеці пазнаёміліся з важнымі дзяржаўнымі паняццямі, праверылі свае веды ў віктарыне «Сімвалы маёй краіны» і разгадалі загадкі пра прыроду Беларусі. Свята падарыла выдатную нагоду яшчэ раз звярнуцца да вытокаў нашай культуры, згадаць слаўныя традыцыі і тыя найлепшыя рысы характару, якія аб’ядноўваюць беларускі народ.