У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе да Дня народнага адзінства з актыўнымі чытачамі праведзены гістарычны экскурс “Пад небам адзіным”.
Пад час мерапрыемства бібліятэкар падкрэсліла, што Дзень народнага адзінства стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўжды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі. Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны і заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці. Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. У час выступлення чытачоў прагучала, што Дзень народнага адзінства служыць для нас усіх не толькі напамінам аб гістарычным мінулым, але і з’яўляецца своеасаблівым пасылам у будучыню і што беларусы даказалі, што здольныя стварыць сваю палітычную сістэму, трывалае дзяржаўнае права, захаваць нацыянальную ідэнтычнасць.





