Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Адзінствам моцная Беларусь”

Сіла нацыі — у яе гістарычнай памяці, а сіла кожнага грамадзяніна — у адзінстве са сваім народам. У рамках святкавання Дня народнага адзінства ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы праведзена гістарычная панарама “Адзінствам моцная Беларусь”. Разам з удзельнікамі мерапрыемства мы прайшлі скрозь прызму стагоддзяў, успамінаючы пераломныя моманты нашай гісторыі, якія даказалі: беларусы ўмеюць пераадольваць любыя цяжкасці, калі трымаюцца разам. Асаблівай, жывой часткай сустрэчы сталі выступленні прысутных гасцей. Удзельнікі мерапрыемства ахвотна дзяліліся сваімі думкамі і шчыра расказвалі, што асабіста для іх значыць Дзень народнага адзінства. Для кагосьці гэта свята гонару за мірную краіну, для кагосьці — даніна павагі подзвігам продкаў, але кожны сышоўся ў меркаванні, што гэта дзень, які па — сапраўднаму аб’ядноўвае нашы сэрцы і пакаленні. Гэта мерапрыемства нагадала кожнаму з нас, як важна шанаваць мір, паважаць свае традыцыі і ганарыцца дасягненнямі роднай зямлі. Бо росквіт нашай краіны будуецца на згодзе, узаемаразуменні і агульным імкненні ствараць.