18 верасня ў Зэльвенскай раённай бібліятэты прайшло чарговае паседжанне літаратурна-музычнай гасцёўні “Ліра” — тэматычная вечарына “З зямнога ў вечнае” да 80-годдзя з дня нараджэння Віктара Гардзея. На працягу мерапрыемства у выкананні ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання гучалі вершы з вядомых зборнікаў аўтара: «Касавіца», «Верасное палясоўе», «Незабудкі азёр» і «Дзікая пчала» і інш. Кожнае слова адгукалася ў сэрцах прысутных асаблівай меладычнасцю і любоўю да бацькоўскай зямлі. Таксама госці змаглі акунуцца ў свет яго прозы, узгадаўшы кнігі «Дом з блакітнымі аканіцамі» і «Карані вечнага дрэва».
Мерапрыемства было напоўнена глыбокімі эмоцыямі і пачуццём гонару за знакамітага паэта.









