Кніга і друкаванае слова — гэта найвялікшы скарб чалавецтва, які дазваляе скрозь стагоддзі чуць галасы продкаў і перадаваць мудрасць будучым пакаленням. Каб нагадаць моладзі пра гэтую неацэнную спадчыну, бібліятэкар Князеўскай сельскай бібліятэкі запрасіла дзяцей у захапляльны гістарычны ваяж пад назвай «Пісьменства… Дакрануцца да мінулага». Падчас сустрэчы ўдзельнікі разважалі пра тое, як з’яўленне пісьменства перавярнула ход гісторыі, падарыўшы людзям магчымасць захоўваць веды і рухаць наперад прагрэс. Асаблівая ўвага была нададзена тым, хто стаяў ля вытокаў беларускай асветніцкай думкі. Разам з бібліятэкарам дзеці зноў гарталі старонкі гісторыі і згадвалі імёны славутых землякоў — Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны і Міколы Гусоўскага.Гэтыя вялікія асветнікі — сапраўдны гонар і сумленне нашай зямлі.
Мерапрыемства падарыла дзецям магчымасць не проста даведацца новыя факты, але і сэрцам дакрануцца да жывой гісторыі роднага слова.





