Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Гульня-падарожжа

Кніга — гэта сапраўдны цуд, які здольны перанесці нас у любую кропку планеты, раскрыць таямніцы мінулага і зазірнуць у будучыню. Каб адкрыць перад юнымі чытачамі гэты чароўны сусвет, у Князеўскай сельскай бібліятэцы прайшла гульня-падарожжа «Гэты цуд завецца — Кніга».
Сустрэча пачалася з гутаркі пра тое, чаму чытанне з’яўляецца найважнейшым ключом да поспеху. Бібліятэкар расказала дзецям, што кожная прачытаная старонка не проста ўзбагачае чалавека ведамі пра родны край і свет, але і пашырае кругагляд, развівае логіку ды дорыць крылы фантазіі.
Далей дзеці адгадвалі кемлівыя загадкі, збіралі трапныя народныя прыказкі і прымаўкі, а таксама спаборнічалі ў задорных гульнях і конкурсах.
На развітанне бібліятэкар пажадала дзецям ніколі не разлучацца з друкаваным словам, шчыра любіць кнігу і заставацца самымі жаданымі і актыўнымі гасцямі бібліятэкі.