Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“У краіне здароўя, сілы, прыгажосці”

Ва ўтульнай чытальнай зале Зэльвенскай раённай бібліятэкі адбылася гадзіна здароўя “У краіне здароўя, сілы, прыгажосці”. Мерапрыемства аб’яднала чытачоў, якія імкнуцца захоўваць бадзёрасць, энергію і прывабнасць у любым узросце. Бо здароўе -гэта сапраўдная сіла чалавека, а сіла, падмацаваная ўнутранай гармоніяй і клопатам пра сябе, нараджае тую самую натуральную прыгажосць, якая непадуладная часу. Асаблівую цікавасць гасцей выклікала кніжная выстава “Здароўе актуальная заўжды”. Перагортваючы старонкі карысных выданняў, удзельнікі адкрывалі для сябе простыя, але дзейсныя рэцэпты даўгалецця, добрага настрою і невычэрпнай жыццёвай энергіі. Бібліятэкар расказала пра гаючыя ўласцівасці мясцовых траў, якія дорыць нам беларуская прырода. Азартную і пазнавальную ноту ў душэўную сустрэчу ўнесла гульня-віктарына “Вітамінавая мазаіка”. Удзельнікі з задавальненнем спаборнічалі ў ведах, адказваючы на пытанні аб карысці звыклых гародніны, сакавітых садавіны і каштоўных раслінных алеяў.

Вынікам сустрэчы стала аднадушнае і вельмі важнае рашэнне: каб жыць доўга, шчасліва і заставацца маладымі сэрцам, трэба выбіраць здаровы лад жыцця.